Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Пасяўная ў ААТ «Жвіранка» набліжаецца да завяршэння

08.10.2021

У Шаркаўшчынскім раёне актыўнымі тэмпамі ідзе пасяўная кампанія. Па стане на 8 кастрычніка пасеяна 67 працэнтаў азімых зерневых. А ў некаторых гаспадарках сяўбу ўжо завяршаюць, а менавіта ў ААТ “Княж” (засеяна 811 гектараў з запланаваных 900), “Ельня-Агра” (586 з 675) і “Жвіранка” (1164 з 1420).

– Усім вядома, што восень – адна з самых напружаных пор года ў жыцці сельскіх працаўнікоў, – кажа Пётр Спірыдонавіч Ананька. – Адначасова праводзіцца вялікі аб’ём работ. Так, у нас працягваецца нарыхтоўка кармоў для жывёлы, вядзецца ўборка кукурузы, якой у нас сёлета засеяны 674 гектары. Вядома, асноўныя сілы скіраваны на пасяўную. Работы праводзяцца з захаваннем агратэхнічных патрабаванняў. На сяўбе азімых зерневых ў нас задзейнічаны механізатары Дзмітрый Крышталевіч на трактары “Беларус” МТЗ-3022 у счэпе з пасяўным агрэгатам АПП-6Д і Сяргей Молакаў на трактары “Беларус” МТЗ-1221 у счэпе з сеялкай СЗТ-5,4. Думаю, што на наступным тыдні сяўбу азімых зерневых будзем завяршаць.

Андрэй БУРЭЦ