Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Перадавы камбайнер ААТ «Жвіранка» Яўгеній Пятрашка намалаціў 2083 тоны зерня

16.09.2020

Ва ўсіх гаспадарках раёна завяршылася жніво. У дзяржаўныя засекі шаркаўшчынскія хлебаробы адправілі больш за 35 тысяч тон зерня ўраджаю 2020 года. Свой важкі ўклад у агульны намалот унёс і камбайнер адкрытага акцыянернага таварыства “Жвіранка” Яўгеній Пятрашка. Мужчына па стане на 13 верасня намалаціў 2083 тоны зерня.

Гэты паказчык з’яўляецца самым вялікім па раёне сярод камбайнераў, якія працавалі на абмалоце зерневых культур. Акрамя гэтага Яўгеній Пятрашка быў задзейнічаны на абмалоце рапсу. Ён змог сабраць дадаткова 108 тон гэтай каштоўнай культуры.

Пасля таго, як завяршылася жніво ў ААТ “Жвіранка”, Яўгенія накіравалі ў дапамогу хлебаробам камунальнага ўнітарнага вытворчага сельгаспрадпрыемства “Гарадзец”. Дзякуючы стараннасці камбайнера, тут значна павялічыўся тэмп жніва і ўзрасла колькасць абмалочаных гектараў.

Сёлета Яўгеній першы сезон працуе на сучасным зернеўборачным камбайне “New Holland”. Тэхніку ён асвоіў дасканала, таму і працуе без прастояў. Тым больш, што і вопыт працы ў хлебароба не малы. Да сёлетняга года Яўгеній 10 сезонаў шчыраваў за штурвалам камбайна айчыннай вытворчасці “Палессе” КЗС-1218.

За паспяховую і сумленную працу Яўгенія Пятрашку ўзнагародзілі каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі кіраўніцтва Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры, адкрытага акцыянернага таварыства “Жвіранка”, а таксама раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

— Спадзяюся, што ў будучым годзе я змагу паказаць больш значны вынік на жніве, бо працу сваю вельмі люблю, адношуся да яе з душой, — сказаў Яўгеній.

Сяргей Райчонак