Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Пра вынікі сельскагаспадарчага года расказвае першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Валянцінавіч Струй

17.11.2020

— Сяргей Валянцінавіч, як склаліся справы ў сельскіх працаўнікоў у 2020 годзе, які набліжаецца да свайго завяршэння?

— На тэрыторыі раёна на сённяшні дзень маецца 8 сельгаспрадпрыемстваў. Большая частка зямель (83 працэнты) складаюць суглінкі. Атрыманне высокіх ураджаяў на такіх глебах магчыма толькі пры абавязковым захаванні тэхналогіі апрацоўкі зямлі. Пад ураджай 2020 года было пасеяна 19519 гектараў зерневых і зернебабовых культур (104 працэнты да ўзроўню 2019 года). З-за моцных дажджоў, якія былі ў маі і чэрвені, частку пасяўных плошчаў прыйшлося перавесці ў кармавую групу. Наогул жа, сёлета гаспадаркі сабралі 36426 тон зерня. Гэта высокі паказчык. Дзяржаўны заказ па здачы зерня выкананы на 109 працэнтаў. Сёлета мы пасеялі 9319 гектараў азімых зерневых культур пад ураджай 2021 года.

— Наколькі трывалая кармавая база створана на зімова-стойлавы перыяд?

— На сённяшні дзень у гаспадарках налічваецца 25733 галавы буйной рагатай жывёлы, з іх 9480 кароў. Гэта на 587 галоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Для іх кармлення нарыхтавана 12491 тона сена, 104817 тон сенажу і 54556 тон сіласу. У наяўнасці ёсць канцэнтраты і шрот. Для ўласных патрэб маем у дастатковай колькасці фураж.

— Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна пра стан спраў у жывёлагадоўлі.

— Вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях раёна за 10 месяцаў бягучага года склала 25795 тон ці 104 працэнты да ўзроўню мінулага года. Найлепшыя паказчыкі ў КУВСП імя Маркава — 117 працэнтаў, у ААТ “Буеўшчына” — 114 працэнтаў, у ААТ “Ельня-Агра” і “Княж” па 108 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.

Вытворчасць жывёлы ў жывой вазе склала 3360 тон. Найбольшых паказчыкаў змаглі дасягнуць у КУВСП імя Маркава — 125 тон, ААТ “Княж” — 182 тоны і ААТ “Жвіранка” — 372 тоны.

За 10 месяцаў 2020 года гаспадаркамі раёна рэалізавана 22590 тон малака, у тым ліку гатункам “экстра” — 8048 тон. Найлепшыя паказчыкі ў ААТ “Ельня-Агра”, якое рэалізавала дзяржаве 88 працэнтаў малака гатункам “экстра”, ААТ “Княж” — 50 працэнтаў, КУВСП “Гарадзец” — 53 працэнты.

— Як ідуць справы з будаўніцтвам новых і рэканструкцыяй старых жывёлагадоўчых памяшканняў, іншых аб’ектаў?

— Сёлета гаспадаркамі раёна ўведзены ў эксплуатацыю 6 сховішчаў для закладкі травяных кармоў у ААТ “Даватарскі”, “Жвіранка”, “Агратэхсэрвіс” і КУВСП імя Маркава. Пабудаваны новы цялятнік для бяспрывязнага ўтрымання БРЖ на 150 галоў на МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”. Праведзена рэканструкцыя кароўніка для ўтрымання цялят на 200 галоў на МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”. Ідзе будаўніцтва цялятніка на МТФ “Валожынкі” ААТ “Даватарскі” на 150 галоў і рэканструкцыя цялятніка на МТФ “Варонка” ААТ “Буеўшчына” на 150 галоў буйной рагатай жывёлы.

Сяргей РАЙЧОНАК.