Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Прафсаюзам узнагароджаны жывёлаводы ААТ «Ельня-Агра»

31.03.2021

Заўсёды станоўчыя паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Ельня-Агра”. Напрыклад, на МТФ “Зорка” і аператары машынняга даення высокія надоі атрымліваюць, рэалізуючы дзяржаве малако высокай якасці, і жывёлаводы, якія даглядаюць бычкоў на адкорме, таксама маюць значныя прывагі ў вазе буйной рагатай жывёлы.

Бездакорна працуюць на гэтай ферме Юрый Хаданёнак і Васілій Ганебны. У гурце Юрыя сярэднясутачная прывага жывёлы за студзень-люты склала 714 грамаў, у гурце Васілія — 559.

Не абышла увагай станоўчыя працоўныя паказчыкі гэтых мужчын старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. У межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” Таццяна Мікалаеўна ўручыла Юрыю Хаданёнку і Васілію Ганебнаму грашовыя прэміі за шчырую працу.

Сяргей РАЙЧОНАК.