Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Прафсаюзы ўзнагароджваюць перадавікоў корманарыхтоўкі

13.07.2021

Як і ў мінулыя гады, райкамам прафсаюза работнікаў АПК рапрацаваны спаборніцтвы для механізатараў, занятых на корманарыхтоўчых работах. 

Па стане на 12 ліпеня сярод механізатараў, якія працуюць на корманарыхтоўчых комплексах, першае месца ў раёне цвёрда ўтрымліваў Міхаіл Шук з ААТ “Агратэхсэрвіс”. На рахунку мужчыны 9752 тоны здрабнёнай масы.Павіншавалі з працоўнымі дасягненнямі механізатара старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Яся Краснікава. Прафсаюзныя лідары ўручылі Міхаілу грашовую прэмію, пажадалі і надалей трымаць лідарства.

Сяргей РАЙЧОНАК