Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Сельскія гаспадаркі раёна пачалі сяўбу азімых зерневых культур

08.09.2021

Крыху са спазненнем з-за дрэнных умоў надвор’я гаспадаркі раёна пачалі сяўбу азімых зерневых культур. Лідарам тут яўляецца ААТ «Агратэхсервіс». Па стане на 7 верасня мясцовыя хлебаробы засеялі 346 гектараў. 2 верасня вывелі сваю тэхніку і сейбіты сельгаспрадпрыемства “Даватарскі”.

Першыя гектары ў гаспадарцы пачалі засяваць элітнай пшаніцай гатунку “амелія” на 21-гектарным полі ва ўрочышчы Шарак за вёскай Станіславова.

— Дажджы ўносяць свае адмоўныя карэктывы ў ход пасяўной кампаніі, — кажа начальнік аддзялення Васюкі Алег Перхуровіч. — Мы стараемся скарыстоўваць кожны пагодны дзень, каб тэхніка была задзейнічана ў працоўным працэсе, бо час прыспешвае.

Першым падрыхтаваў і вывеў у поле свой пасяўны агрэгат АПП-6А механізатар Іван Ермаловіч. Тэхніка выпрацавала свой рэсурс, але трактарыст стараецца трымаць яе ў спраўным стане. На падрыхтоўцы глебы задзейнічаны дзве адзінкі энерганасычаных трактароў “Беларус” МТЗ-3522, на якіх у счэпе з дыскамі працуюць механізатары Аляксандр Драбовіч і Яўгеній Баговіч. Баранаванне праводзіць механізатар Сяргей Грузд на трактары “Беларус” МТЗ-1221. Каб пасяўны агрэгат не прастойваў, падвоз зерня ажыццяўляе малады механізатар Дзмітрый Туронак. Яму яшчэ толькі 19 год, але і ў такім маладым узросце Дзмітрый не пасуе перад вопытнымі калегамі. Ён быў у ліку лепшых механізатараў на касавіцы, за што атрымаў каштоўны падарунак ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі нашай гаспадаркі. У пачатку сёлетняга года кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства даручыла Дзмітрыю новы трактар “Беларус” МТЗ-82. Ён сумленна выконвае ўсе даручаныя справы, а цяпер задзейнічаны на падвозе зерня да сеялак.

Па стане на 7 верасня ў гаспадарцы пасеяна   104 гектары азімых зерневых культур, што складае  3, 6  працэнтаў да плана. Мясцовыя хлебаробы прыкладаюць максімум намаганняў, каб закласці трывалую аснову будучага ўраджаю.

Сяргей РАЙЧОНАК