Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Шаркаўшчынскія школьнікі адправіліся на дабрачынную навагоднюю ёлку ў Віцебск

29.12.2020

28 снежня шаркаўшчынскія школьнікі адправіліся ў Віцебск. 11 хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод якіх выдатнікі вучобы, пераможцы абласных і раённых конкурсаў і спаборніцтваў, дзеці з апякунскіх і шматдзетных сем’яў, чакае цікавая, насычаная падзеямі двухдзённая праграма. Гэта і дзіцячая дыскатэка, і святочныя прадстаўленні, і ўдзел у галоўнай дабрачыннай ёлцы нашай вобласці 29 снежня, на якой з навагоднімі святамі дзяцей з усёй Віцебшчыны павіншуе старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў.

Андрэй БУРЭЦ.