Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Смачна, з цудоўным густам і асаблівым каларытам 7 жніўня ў аграгарадку Германавічы прайшоў “Бульбяны фэст”

08.08.2022

Праграма свята была вельмі насычаная:

-майстар-клас па прыгатаванні дранікаў на калодзе (сарганізавала старшыня Германавіцкага сельсавета Якімовіч Мая Яўгеньеўна);

- музычна-забаўляльная праграма “Бульбяныя выкрунтасы” для шматлікіх гледачоў ладзілі работнікі культуры Шаркаўшчынскага раёна;

- працавала адкрытая дыялогавая пляцоўка “Захаванне мясцовых традыцый як брэнд аграгарадка Германавічы” пад кіраўніцтвам бібліятэкара Германавіцкай бібліятэкі Таццяны Генадзьеўны Хоміч;

- усе госці свята змаглі пачаставацца поліўкай з грыбамі і дранікамі, прадэгуставаць шматлікія бульбяныя стравы, якія прадставіў Вялікасельскі сельскі клуб;

- дзяцей чакалі батуты і поп-корн;

- усе жадаючыя маглі набыць сувеніры на памяць, а таксама прыняць удзел у дыскатэцы.

Цікава падчас свята прайшоў і конкурс “Бульба-шоу”, дзе ўсе ўдзельнікі паказалі свае таленты і сапраўдную любоў да нашага “другога хлеба”. Брэнд года “За арыгінальную страву з бульбы” атрымаў Вялікасельскі сельскі клуб, брэнд-лідэр “За непаўторны смак” прысвоены УК “Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Драздовіча”, у Германавіцкага цэнтра культуры і народных традыцый – брэнд №1 “За бульбяны густ”, брэнд-экстра “За асаблівы бульбяны водар” – у жыхара аг.Вялікае Сяло Крыўко Барыса Мікалаевіча, ён жа раздзяліў з Дзіль Марыяй Станіславаўнай прыз глядацкіх сімпатый.