Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака сустрэўся з калектывам Шаркаўшчынскага раённага цэнтра па абслугоўванні бюджэтных арганізацый у межах адзінага дня інфармавання насельніцтва

30.03.2021

— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — Асноўны Закон беларускай дзяржавы, які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай, — сказаў Дзмітрый Міхайлавіч. — Менавіта Канстытуцыя вызначае дзяржаўны і грамадскі лад краіны, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам, а таксама выконвае шэраг іншых функцый.

Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу для вызначэння пазіцыі насельніцтва адносна магчымых змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне праходзілі дыялогавыя пляцоўкі. Усе ініцыятывы і прапановы грамадзян былі сабраны, абмеркаваны з экспертамі і накіраваны на разгледжанне на Усебеларускім народным сходзе.

У час сумеснай гутаркі старшыня райвыканкама расказаў прысутным пра станоўчыя зрухі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. У прыватнасці, Дзмітрый Міхайлавіч паведаміў, што нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў рэгіёне развіваецца малы і сярэдні бізнес. На невыкарыстоўваемых плошчах шматлікіх будынкаў адкрываюцца аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, фармацыі.

— У бліжэйшай перспектыве плануецца адкрыццё домабудаўнічага камбіната, — паведаміў кіраўнік раёна. — На невыкарыстоўваемых аб’ектах былога хлебазавода мяркуецца ўзвядзенне прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы з наступным экспартам прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю. У памяшканнях кансервавага завода будзе зманціравана абсталяванне па перапрацоўцы садавіны, дзікарослых ягад і вырабе сокаў.

Як падкрэсліў Дзмітрый Міхайлавіч, раённай уладай, звычайнымі людзьмі робіцца ўсё магчымае, каб дабрабыт жыхароў гарадскога пасёлка і раёна з кожным годам паляпшаўся.

Сяргей РАЙЧОНАК.