Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
   
Главная / Новости / Новости района

У ААТ «Шаркоаўшчынскі агратэхсэрвіс» узнагародзілі перадавікоў корманарыхтоўкі


22.07.2022

У гаспадарках Шаркаўшчынскага раёна працягваецца корманарыхтоўка. Асноўны аб’ём работ выкананы, і прафсаюзы пачалі падводзяць вынікі, узнагароджваючы пераможцаў працоўнага спаборніцтва.

20 ліпеня дырэктар ААТ «Шаркоаўшчынскі агратэхсэрвіс» Міхаіл Кавалёнак, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і старшыня пярвічкі ГА “Беларускі саюз жанчын” сельгаспрадпрыемства Яся Краснікава, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алеся Ляўшыцкая выехалі на сенажаць, дзе вялася ў той дзень нарыхтоўка кармоў, каб павіншаваць перадавікоў.

Прафсаюзнымі падзякамі за добрасумленную, высокавытворчую працу, дасягненне найлепшых вынікаў па нарыхтоўцы кармоў і грашовымі прэміямі былі ўзнагароджаны Міхаіл Шук (на агрэгаце КВК-800 здрабніў 9260 тон зялёнай масы), Сяргей Балай (на трактары “Беларус” МТЗ-3022 у счэпе з “Роланд” нарыхтаваў у стрэйч-плёнку 2380 тон зялёнай масы), а таксама механізатар КУВСП імя Маркава Аляксандр Кірэй, які на агрэгаце “Ягуар-850” камандзіраваны на дапамогу.

Міхаіл Кавалёнак падзякаваў мужчынам за сумленную працу і высокія паказчыкі, адзначыўшы, што Міхаіл Шук і Сяргей Балай з’яўляюцца лідарамі раённага спаборніцтва. У гаспадарцы на дадзены момант нарыхтавалі прыблізна 70 працэнтаў неабходных для зімоўкі жывёлы кармоў. А значыць, нягледзячы на складанасці, у чарговы раз дружны калектыў механізатараў, спраўляецца з пастаўленай задачай.

 

Андрэй БУРЭЦ.