Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

У Дзень выратавальніка ў Шаркаўшчынскім РАНС узнагародзілі лепшых па выніках работы за мінулы год

19.01.2021

У Дзень выратавальніка, які адзначаецца ў нашай краіне 19 студзеня, у актавай зале раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраліся кіраўніцтва і супрацоўнікі РАНС. Нагодай гэтаму стала ўзнагароджванне лепшых па выніках работы за мінулы год.

— Для прадстаўнікоў нашай прафесіі не існуе чужой бяды, бо менавіта выратавальнікі-пажарныя ў выпадку любой небяспекі першымі прыходзяць на дапамогу, часта рызыкуючы ўласным здароўем і жыццём, — сказаў у пачатку ўрачыстасці першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Іван Пальчэх. Пасля ўступнай прамовы адбылася цырымонія ўзнагароджвання.

За значны асабісты ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці Ганаровая грамата Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь уручана старшаму інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі Віктару Кужалю. Юбілейным медалём “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” адзначаны першы намеснік Шаркаўшчынскага РАНС Іван Пальчэх, намеснік начальніка РАНС Валерый Ліпскі, намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Аляксей Раманаў, камандзір аддзялення ПАВП № 13 аг. Лужкі Вадзім Гамановіч, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Андрэй Зуй, вадзіцель ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Аляксандр Майсяёнак і вадзіцель ПАВП № 12 в. Варонка Аляксей Янучкоўскі.

За значны ўклад у прадухіленне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці Граматай Віцебскага абласнога упраўлення МНС узнагароджаны інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзмітрый Катовіч, Падзякі Віцебскага абласнога упраўлення МНС атрымалі камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Яўгеній Ерашонак і дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Іван Буйчонак.

— Паважаныя калегі, выказваю глыбокую ўдзячнасць за вашу працу, за самаахвярнасць, — з такімі словамі звярнуўся да прысутных намеснік начальніка РАНС Валерый Ліпскі. — Усім супрацоўнікам і ветэранам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях жадаю моцнага здароўя, силы духу, жыццёвай энергіі! Са святам!

Сяргей РАЙЧОНАК.