На малочнатаварнай ферме «Валожынкі» ААТ «Даватарскі» ўтрымліваецца 305 галоў буйной рагатай жывёлы. З іх дойны статак складае 267 кароў. Аператарамі машынняга даення тут працуюць шэсць асноўных жанчын і адна падменная. Сярод лепшых - Таццяна Паўлаўна Савуць. Імя гэтай маладой жанчыны неаднаразова друкуецца на старонках раённай газеты ў штомесячнай зводцы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшэўская ўручыла грашовую прэмію Таццяне Савуць у bмежах рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод».
Таццяна Мікалаеўна павіншавала жанчыну і пажадала высокіх вытворчых паказчыкаў у далейшым.
Сяргей РАЙЧОНАК.