Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

У Шаркаўшчынскім раёне пачалі ўборку рапсу

14.07.2021

Цыкл сельскагаспадарчых работ непрыкметна наблізіўся да жніва. Яшчэ паўсюдна гаспадаркі вядуць корманарыхтоўку, але пакрысе аграрыі прыступілі да абмалоту азімага рапсу. Першымі ў раёне вывелі тэхніку на палеткі ў ААТ “Жвіранка”.

— Камбайнер Яўгеній Пятрашка грунтоўна падрыхтаваў свой “New Holland” да такой адказнай пары як жніво, — кажа кіраўнік гаспадаркі Пётр Ананька. — Убіраць азімы рапс мы пачалі 11 ліпеня каля вёскі Галінова. Цяпер жа працуем на 33-гектарным полі за вёскай Каты аддзялення Каўшэлева. Рапс з’яўляецца даволі прыбытковай культурай, таму летась мы пасеялі яго на плошчы 310 гектараў. Спадзяёмся, што ўраджай атрымаем неблагі.

Паступова і іншыя гаспадаркі выводзяць камбайны на палеткі для ўборкі рапсу. Жніво пачалося.

Сяргей РАЙЧОНАК.