Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Уладзімір Шпец сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Верацеі

26.02.2021

25 лютага старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Верацеі ў мясцовым цэнтры культуры і адпачынку.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што галоўнымі дасягненнямі краіны з’яўляюцца — рост узроўню жыцця насельніцтва, захаванне бяспекі і суверэнітэту рэспублікі. Кожнаму грамадзяніну прадастаўлена магчымасць атрымліваць якасную адукацыю. На высокім узроўні ў цяперашні час знаходзіцца сфера медыцыны. Наша краіна цалкам забяспечвае сябе прадуктамі харчавання. Разам з тым Уладзімір Серафімавіч расказаў і пра асноўныя мэты і прыярытэты будучай пяцігодкі. Яны заключаюцца ў забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і росце дабрабыту грамадзян за кошт якаснага росту эканомікі, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі.

Сярод асноўных задач — скарачэнне залежнасці эканамічнага росту ад вуглевадароднай сыравіны, павелічэнне экспартнага патэнцыялу за кошт высокатэхналагічных тавараў, запуск новага інвестыцыйнага цыкла. Прыярытэтамі далейшага развіцця краіны вызначаны: шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна і дзяржава-партнёр.

У час сумеснай гутаркі мясцовыя жыхары мелі магчымасць задаваць свае пытанні і выказваць прапановы. Так, некаторыя занепакоены вялікім коштам транспарціроўкі торфабрыкету або драўніны, якія дастаўляе насельніцтву Шаркаўшчынскі філіял “Віцебскаблпаліва”. У цяперашні час насельніцтва зацікаўлена ў падключэнні электрычных катлоў або канвектараў для абагрэву жылля. Але амаль у кожным населеным пункце паўстае праблема — нізкая магутнасць існуючых ліній электраперадач. У сувязі з гэтым на рэспубліканскім узроўні разглядаецца магчымасць на працягу бліжэйшых пяці год пераабсталяваць электралініі ў аграгарадках і буйных населеных пунктах. Разглядаліся таксама пытанні навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання могілак у аграгарадку Верацеі і ў вёсцы Клінавое.

На сход былі запрошаны былыя воіны-інтэрнацыяналісты Аляксандр Барсук і Мікалай Зянько. Уладзімір Серафімавіч ва ўрачыстай атмасферы ўручыў ім юбілейныя медалі “30 год заканчэння выканання задач 40-й арміяй у Афганістане”, пажадаў трывалага здароўя і дабрабыту.

Сяргей РАЙЧОНАК.