Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
   
Главная / Новости / Новости района

Узнагароду за працоўныя поспехі на жніве атрымаў малады механізатар ААТ “Княж” Віталій Якушаў

12.09.2022

Свае чарговыя ўзнагароды за працоўныя поспехі на жніве атрымаў хлебароб ААТ “Княж” Віталій Якушаў. Ён адзіны малады камбайнер у раёне, хто сёлета намалаціў звыш тысячы тон зерня.
Павіншаваць, уручыць памятныя падарункі і грашовыя прэміі ў поле да Віталія прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Княж” Таццяна Бохан, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, член раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Алена Фромертас і першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская.
— Віталій сёлета ўпершыню працаваў на зернеўборачным камбайне “Палессе” КЗС-1218, — кажа Таццяна Іосіфаўна. — Тэхніка не новая, часта здараліся паломкі. У рамонце камбайна Віталію дапамагаў яго бацька Уладзімір Анатольевіч, які шмат год адпрацаваў у гаспадарцы механізатарам. Падчас корманарыхтоўкі Віталій быў задзейнічаны на адвозе зялёнай масы ў сянажныя траншэі. Перад пачаткам жніва маладому механізатару кіраўніцтва гаспадаркі прапанавала перасесці за штурвал зернеўборачнага камбайна. На працягу ўсёй уборачнай кампаніі Віталій быў у лідарах сярод камбайнераў гаспадаркі і стаў лепшым маладым камбайнерам у Шаркаўшчынскім раёне. Усяго Віталій Якушаў адправіў у дзяржаўныя засекі 1012 тон зерня ў бункернай вазе.
Цяпер перадавы хлебароб перасеў за руль энерганасычанага трактара “Беларус” МТЗ-3022, каб рыхтаваць глебу пад сяўбу азімых зерневых культур. Поспехаў табе, Віталій, і далейшых высокіх працоўных дасягненняў!
Сяргей РАЙЧОНАК.