Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Вынікі спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ

10.09.2021

Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за жнівень.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Ваплянціны Пузырэўскай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 616 кілаграмаў малака. Другое месца ў Алены Мухамора з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 520 кілаграмаў малака.

Трэцяе месца ў Святланы Буда з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 499 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Віктара Пятушкі з фермы “Лонскія” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 872 грамы. Другое месца ў Аляксандра Абрамчыка з фермы “Сталіца” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 743 грамы. Трэцяе месца ў Валянціны Толсцік з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 700 грамаў.