11-я біржа субкантрактаў у прамысловасці
11-я біржа субкантрактаў у прамысловасці пройдзе ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму - 2021, які праводзіцца штогод, пачынаючы з 1997 года, пры афіцыйнай падтрымцы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, выканаўчых органаў улады ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска, грамадскіх аб'яднанняў.
Дата і час правядзення: 28 верасня 2021 г. з 11:00 да 13:00 гадзін.
Месца правядзення: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2, канферэнц-зала № 2, футбольны манеж; схема праезду.
Арганізатар: Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Мэта мерапрыемства - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам, зацікаўленым у наладжванні кааперацыйных сувязяў і пераходзе да эфектыўнай субкантрактнай мадэлі вытворчасці, дапамога ў развіцці і павышэнні эфектыўнасці вытворчасці малога і сярэдняга вытворчага бізнесу.
Умовы ўдзелу:
Удзел у біржы субкантрактаў бясплатны пры ўмове праходжання рэгістрацыі ўдзельнікаў шляхам падачы заяўкі.
Тэрмін прыёму заявак: да 22 верасня 2021
Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел
у біржы субкантрактаў
Падаць заяўку на ўдзел