Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
31 января 2024

Аб зацвярджэнні формы ведамаснай справаздачнасці

Шаркаўшчынская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, звяртае ўвагу, што пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2023 г. № 13-Т зацверджана форма ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб выніках уліку азонаразбуральных рэчываў і інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы» за 2023 год, тэрмін прадастаўлення якой да 1 лютага 2024 г.

Юрыдычныя асобы, эксплуатуючае абсталяванне і тэхнічныя прылады, якія змяшчаюць азонаразбуральныя (або) азонабяспечныя рэчывы (у тым ліку не маючыя ліцэнзій на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з уздзеяннем на навакольнае асяроддзе ў частцы аперацый з азонаразбуральнымі рэчывамі) да 1 лютага 2024 года таксама абавязаны запоўніць раздзел III ведамаснай справаздачнасці «Звесткі аб выніках інвентарызацыі абсталявання і тэхнічных прылад, якія змяшчаюць азонаразбуральныя і (або) азонабяспечныя рэчывы, па стане на 1 студзеня 2024 года» прадстаўляецца толькі па тых відах абсталявання і тэхнічных прылад, у кожнай адзінцы якіх змяшчаецца больш 3 кг названых вышэй рэчываў або іх сумесяў.