Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур
Пастановай МНС № 22 зацверджаны рэгламенты адміністрацыйных працэдур, накіраваныя на ўрэгуляванне пытанняў узгаднення адступленняў ад патрабаванняў норм і правіл у вобласці прамысловай бяспекі, выдачы заключэнняў аб адпаведнасці прымаемых у эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва дазвольнай і праектнай дакументацыі і выдачы дазволаў і занясенні змен у дазволы на права:
- правядзення падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі асоб, занятых перавозкай небяспечных грузаў;
- вырабу канкрэтных мадэляў (тыпаў) патэнцыйна небяспечных аб'ектаў або тэхнічных прылад, эксплуатуемых (ужываемых) на патэнцыйна небяспечных аб'ектах;
- правядзення тэхнічных аглядаў атракцыёнаў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, будаўнічых, грузапасажырскіх пад'ёмнікаў, грузапад'ёмных кранаў, ліфтаў, сасудаў, якія працуюць пад ціскам;
- распрацоўкі дэкларацыі прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў.
Акрамя гэтага, у рэгламентах указаных адміністрацыйных працэдур устаноўлены пералікі дакументаў неабходных для іх ажыццяўлення, а таксама тэрміны дзеяння дакументаў, выдадзеных па выніках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
Пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2022 г. № 22 «Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур» уступае ў сілу з 2 чэрвеня 2022 г.