АБ'ЯВА!
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама інфармуе аб запланаваных у канцы верасня – кастрычніку 2022 года групах па навучанні беспрацоўных грамадзян па прафесіям:
«прадавец» (навучанне на базе ДУА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж»);
«кухар»
«цырульнік»
«майстар па манікюры, майстар па педыкюры»,
а таксама набор у групу па навучальным курсе «Асновы бізнес-планавання».
Навучэнцам выплачваецца стыпендыя ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь у залежнасці ад катэгорыі беспрацоўных.
Па пытанні накіравання грамадзян на прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку неабходна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама (38 кабінет, які знаходзіцца на другім паверсе ў будынку Шаркаўшчынскага райвыканкама). Тэлефоны для даведак: 4-40-63, 6-17-28.