Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
25 июля 2024

IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы "#ПознайБеларусь"

Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі праводзяць IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы "#ПознайБеларусь". Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі. Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня да 1 верасня 2024 года.

Месца ўзнагароджання і дата будуць апублікаваны пазней на сайце ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме".

Тэма конкурсу: Брэнд Беларусі.

Задачы конкурсу:

 

• фарміраванне пазітыўнага стаўлення да ажыццяўлення падарожжаў унутры краіны;

 

• павышэнне цікавасці грамадзян да наведвання турыстычных рэсурсаў і іншых аб'ектаў, прывабных для турыстаў;

 

• папулярызацыя гісторыка-культурнай, ваенна-патрыятычнай спадчыны і прыроднага здабытку Беларусі;

 

• уцягванне грамадзян у сацыяльна-культурнае жыццё Беларусі;

 

• пашырэнне магчымасцей для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў.

У конкурсе заяўлена 3 намінацыі:"Слоган", "Плакат", "Відэаролік" (паднамінацыі "Відэаролік арганізацыі" і "Відэаролік вандроўцы"). Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя: фізічныя асобы, уключаючы дзяцей і вучнёўскую моладзь (студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі), а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку па спасылцы (https://forms.gle/qZ9f8svAsWVx8gjH8) не пазней 1 верасня 2024 года. Альбо накіраваць заяўку на электронную пошту ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме": info@belarustourism.by

 

Пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2023 г. № 37 “Аб рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы "#ПознайБеларусь"