27 октября 2023
МАРГ запрашае спажыўцоў прыняць удзел у апытанні ЕЭК аб праблемах узаемаадносін паміж спажыўцамі і прадпрымальнікамі з розных дзяржаў-членаў ЕАЭС
Паважаныя спажыўцы, у мэтах вывучэння грамадскай думкі спажыўцоў Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС) аб праблемах узаемаадносін паміж спажыўцамі і прадпрымальнікамі з розных дзяржаў-членаў ЕАЭС Дэпартаментам санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі да 31 снежня 2023 года праводзіцца апытанне спажыўцоў.
Запрашаем вас прыняць удзел у апытанні! Апытанне можна прайсці па спасылцы.
Думка кожнага спажыўца вельмі важная - вынікі праведзенага даследавання будуць улічаны пры падрыхтоўцы рэкамендацый для дзяржаў-членаў ЕАЭС.