Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
21 сентября 2021

Неафармленне працоўных адносін - відавочная прыкмета выплаты зарплаты «ў канвертах»

Часта першым пытаннем для грамадзяніна, які прыйшоў да новага наймальніка працаўладкоўвацца, з'яўляецца - «Які ў мяне будзе памер зарплаты?».

Наймальнік можа адказаць: «Давай ты папрацуеш пару месяцаў без афармлення, а затым мы ўжо дамовімся».

На жаль, даверыўшыся такім наймальнікам, мы падвяргаемся самападману. Не дапускайце гэтай памылкі!

Атрымліваючы «шэрую зарплату» Вы рызыкуеце: працоўным стажам, правам на працоўны водпуск, аплатай «бальнічнага» і іншымі гарантыямі, а таксама кампенсацыяй у выпадку атрымання вытворчай траўмы.

Працаўладкоўваючыся на працу, у першую чаргу работнік і наймальнік абавязаны заключыць пісьмовы працоўны дагавор,асобнікі якога павінны захоўвацца як у работніка, так і ў наймальніка. За парушэнне ўсталяванага парадку прыёму на працу наймальнік нясе адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

У мэтах спынення дзейнасці нядобрасумленных наймальнікаў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы праводзіць «Гарачую тэлефонную лінію». Жыхары краіны могуць інфармаваць аб выплаце заработнай платы «ў канвертах», а таксама аб выкананні работ без належнага пісьмовага афармлення. Званкі будуць прымацца ў буднія дні з 8.00 да 13.00 па тэлефоне 8-017-306-41-23.

Не чакай абароны па факце! Атрымаўшы шматразовую адмову ад работнікаў у працы без афармлення і атрыманні «шэрай зарплаты», наймальнік перастане прапаноўваць працаваць па шэрых схемах.