Новая форма справаздачы 4-фонд
Шаркаўшчынскі раённы сектар Віцебскага абласнога ўпраўлення паведамляе, што з 1 студзеня 2023 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2022 г. № 76 «Аб ведамаснай справаздачнасці на 2023 год», якой устаноўлена форма ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб сродках бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (справаздача 4-фонд) на 2023 год, а таксама ўказанні па іх запаўненню.
Форма справаздачы 4-фонд на 2023 год дапоўнена:
- радком 04 «Колькасць працуючых інвалідаў». (запаўняецца плацельшчыкамі з ліку арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, у справаздачы за студзень - снежань: адлюстроўваецца спісачная колькасць працуючых інвалідаў у сярэднім за год);
- радком 50 «Вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі».
(запаўняюць плацельшчыкі з ліку працадаўцаў, якія выплачваюць унёскі на пенсійнае страхаванне ў памеры 24 працэнтаў: калі ў месяцах справаздачнага квартала яны з'яўляліся плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў адпаведнасці з главай 34 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь або сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства (акрамя кветак і дэкаратыўных раслін), жывёлагадоўлі (акрамя пушной зверагадоўлі), рыбаводства).
ПА НОВАЙ ФОРМЕ СПРАВАЗДАЧУ 4-ФОНД НЕАБХОДНА ПРАДСТАВІЦЬ ПА ТЭРМІНЕ 20 КРАСАВІКА 2023 ГОДА, ЗА I КВАРТАЛ 2023 ГОДА
Атрымаць файл з абноўленай праграмай «Увод дадзеных у справаздачу 4-фонд» можна:
- у асабістым кабінеце праз карпаратыўны партал Фонда (http://portal2.ssf.gov.by/);
- у тэрытарыяльным органе Фонду па месцы рэгістрацыі;
- у міжрэгіянальным кансультацыйна-аналітычны аддзел (г.Мінск, вул. Талбухіна, д.6).
Начальнік сектара Н.Р. Дзюшко