Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
24 марта 2022

Шаркаўшчынскі раённы сектар Віцебскага абласнога ўпраўлення ФСАН інфармуе

НОВЫ ЗАКОН АБ УЗНОСАХ У ФСАН

З 21 студзеня 2022 г. набыў моц Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2021 г. N 118-З «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (далей - новы Закон аб узносах).

Новым Законам аб узносах рэгулююцца пытанні:

- выплаты абавязковых страхавых узносаў, г.зн. узносаў на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне;

- узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

- іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей - бюджэт фонду);

- адносін, звязаных з выплатай гэтых узносаў і іншых плацяжоў.

Такім чынам, новым Законам аб узносах прадугледжваецца комплекснае ўрэгуляванне пытанняў выплаты ўзносаў у бюджэт фонду.

Адначасова новым Законам аб узносах уносяцца змяненні ў Закон «Аб пенсійным забеспячэнні», Закон «Аб асновах дзяржаўнага сацыяльнага страхавання», Закон «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей - Закон аб ППС), Закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон аб дапамозе) (арт. 22 новага Закона аб узносах).

 

Новае ў пераліку № 115

Пастановай Савета Міністраў РБ 28 снежня 2021 г. N 763 унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 115 «Аб зацвярджэнні Пераліку выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, у тым ліку па прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» (далей - абноўлены пералік № 115) якія ўступілі ў сілу з 01.01.2022г.

Абноўлены пералік № 115 значна пашыраны некаторымі пунктамі і падпунктамі, а таксама ў новай рэдакцыі пашыраны спіс выплат, на якія не налічваюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.

 

НОВАЯ ФОРМА СПРАВАЗДАЧЫ 4-ФОНД

З 1 студзеня 2022 года набыла моц пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2021 г. № 85 «Аб ведамаснай справаздачнасці на 2022 год», якім устаноўлена форма ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб сродках бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (далей - справаздача 4-фонд) на 2022 год, а таксама ўказанні па яе запаўненні.

Па новай форме справаздачу 4-фонд неабходна прадставіць па тэрміне 20 красавіка 2022 г. за студзень-сакавік 2022 года.