Спажывецкае крэдытаванне
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь паведамляе, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2023 г. № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні» ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» у 2024 годзе прадастаўляюцца грамадзянам крэдыты на спажывецкія патрэбы для набыцця ў суб'ектаў гандлю асобных тавараў беларускіх вытворцаў (мэблі, электратавараў, санітарна-тэхнічнага абсталявання і інш.).
Даведачна:
Згодна інфармацыі, размешчанай на сайце ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», перавагамі дадзенага крэдыту з'яўляюцца:
магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» (пры ідэнтыфікацыі заяўнікоў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), з выкарыстаннем сістэмы М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг;
фіксаваная працэнтная стаўка ў памеры 4% гадавых;
афармленне крэдыту без паручыцеляў і страховак;
адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам;
магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічынь (для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту - 20 базавых велічынь);
зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» і паслугу «М-Банкінг», Аўтааплата).
Падрабязная інфармацыя аб умовах атрымання крэдыту «На родныя тавары» размешчана на сайце ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк».