6 мая 2022
Запрашаем прыняць удзел у акцыі «Запалі агонь у сваім сэрцы»
Паважаныя сябры!
8 мая ў нашай краіне стартуе акцыя «Запалі агонь у сваім сэрцы», прымеркаваная да падпісання акта аб капітуляцыі нацысцкай Германіі 8 мая 1945 года. У гэты дзень Вечныя агні будуць запалены ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Запрашаем вас далучыцца да агульнарэспубліканскай акцыі - запаліць Вечны агонь 8 мая 2022 года ў 19.50 ля брацкай магілы на плошчы Леніна г.п.Шаркаўшчына.