Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
19 июля 2024

Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 30-годдзю інстытуту прэзідэнцтва, прайшла ў Шаркаўшчыне

Дыялогавая пляцоўка "30 гадоў інстытуту прэзідэнцтва - 30 гадоў дыялогу з народам" сабрала на базе ДУА "СШ № 1 г.п. Шаркаўшчына" прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і партый, ідэалагічны актыў, моладзь раёна.

Ініцыявалі яе правядзенне Шаркаўшчынскае раённае аддзяленне Беларускай партыі "Белая Русь" і Шаркаўшчынскі райкам ГА "БРСМ".

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі гісторыю станаўлення інстытута прэзідэнцтва, падзяліліся сваімі ўяўленнямі аб галоўных дасягненнях маладой прэзідэнцкай рэспублікі і асабістым укладзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкi; аб ролі і значнасці УНС пры прыняцці важных рашэнняў на узроўні краіны; пагаварылі аб праектнай дзейнасці Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь".

 Экспертамі выступілі Ю.А. Васілеўскі, намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама; Д.У. Жынгель, ветэран працы, дэлегат Усебеларускага народнага сходы (1996 год); Л.В. Стома, старшыня Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь"; В.І. Кавалеўская, першы сакратар Шаркаўшчынскага райкама БРСМ, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.