Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
26 июля 2024

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна павіншавала работнікаў гандлю з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння органаў гандлю Беларусі

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю!

Ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння органаў гандлю Беларусі!

Гандлёвая галіна – гэта важны і неад'емны складнік эканомікі, драйвер яе развіцця, ад стану якой залежаць якасць жыцця і настрой грамадзян нашай краіны.

Вы з'яўляецеся прадстаўнікамі адной з самых масавых і неабходных насельніцтву прафесій. Праца ў сферы абслугоўвання заўсёды была нялёгкай, але вы, спасцігаючы ўсе прамудрасці гандлёвай справы, знайшлі тут сваё пакліканне і застаецеся яму верныя.

Перад вамі стаяць важныя задачы, сярод якіх не толькі забеспячэнне насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі, але і пастаяннае падвышэнне якасці абслугоўвання. Вы падтрымліваеце нацыянальнага вытворцу, робіце гандаль дынамічным і прывабным, адаптуецеся пад запыты сучаснага чалавека.

Дарагія сябры! У гэты святочны дзень прыміце словы падзякі за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шаркаўшчынскага раёна, за добрасумленную працу, увагу, ветлівае стаўленне і душэўнае цяпло, якое вы дорыце пакупнікам. Няхай вас заўсёды суправаджаюць парадак у справах, стабільныя і высокія даходы, добразычлівая атмасфера ў калектыве.

Жадаем вам здароўя, кахання, бадзёрасці духу, сіл і натхнення для рэалізацыі ўсіх прафесійных і асабістых планаў!

 

 

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

 

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

 

 

С.Н. Арэшкаў