Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
23 сентября 2022

У ААТ “Буеўшчына” восеньскія сельгасработы вядуцца ў комплексе

Больш паўтысячы гектараў кукурузы трэба ўбраць на корм жывёле аграрыям ААТ “Буеўшчына”. Час вяскоўцаў прыспешвае — першыя замаразкі на некаторых участках ужо адмоўна паўплывалі на якасць “царыцы палёў”.
— Звыш 100 гектараў кукурузы мы змаглі ўбраць да замаразкаў, якія, на жаль, былі ў сярэдзіне верасня, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Віктар Атрашкевіч. — Капрызы надвор’я заўсёды ўносяць свае карэктывы, але ж у цэлым гэта культура моцных пашкоджанняў не атрымала, таму мы працягваем ўбіраць яе на сілас. Сёлета аддача кукурузных палёў невялікая, з кожнага гектара ў сярэднім збіраем 140 цэнтнераў. Зніжэнне звязана з анамальна спякотным жніўнем. Мінулым летам для гэтай культуры надвор’е было больш спрыяльным. Тым не менш, мы не сумняваемся, што гаспадарка будзе з сіласам.
На магутным корманарыхтоўчым агрэгаце КВК-800 працуе Вячаслаў Пабяржын. За дзень ён скошвае каля 20 гектараў палёў. На адвозе зялёнай масы задзейнічаны Вячаслаў Лаўрыновіч, Валерый Саўчанка, а таксама механізатар раёна электрычных сетак Валерый Рачыцкі. Ён камандзіраваны ў гаспадарку ў жніўні, калі ішла масавая ўборка зерневых, цяпер жа Валерый дапамагае сельгаспрадпрыемству па корманарыхтоўчых работах.
А дванаццатай гадзіне на поле да механізатараў пад’ехаў аўтамабіль УАЗ. Вадзіцель Дзмітрый Цярэнцьеў разам з работнікам сталовай сельгаспрадпрыемства Таццянай Сінкевіч прывезлі аграрыям гарачы абед. — Чым жа смачным вы корміце сваіх працаўнікоў? — спыталі мы ў Таццяны, якая раскладвала ў посуд стравы.
— Сёння на абед мы прыгатавалі гарохавы суп, пюрэ з катлетамі, салату з морквы і гарачую гарбату, — адказала жанчына. — Рыхтуем таксама сухія падвячоркі: кілбаса, вараныя яйкі, хлеб і батон. Харчуюцца ў нас штодзённа прыкладна 30 чалавек. Ніхто на якасць і смак прыгатаваных страў не скардзіцца, усім вельмі падабаецца.
Услед за УАЗам мы накіраваліся на поле за вёскай Таўкіні. Там на 60-гектарнай плошчы сяўбой трыцікале займаўся механізатар Барыс Бабчонак.
— Я толькі другі дзень працую на сяўбе, — кажа Барыс. — Цяпер на трактары “Беларус” МТЗ-3022 падмяняю асноўнага механізатара Аляксандра Парпуціса, які захварэў. Засталося дасеяць тут каля 20 гектараў, гэту задачу да канца працоўнага дня я выканаю, а заўтра пераеду на іншае поле. Пасля таго, як механізатар Аркадзь Падоба заправіў насеннем бункер сеялкі, Барыс Бабчонак рушыў засяваць поле далей.

 — Сёлета запланавана пасеяць 1370 гектараў азімых зерневых культур, — тлумачыць галоўны тэхнолаг палёў гаспадаркі Віктар Атрашкевіч. — Гэта пшаніца, жыта, трыцыкале. Сёлета ўпершыню на 185-гектарнай плошчы мы пасеялі азімы ячмень. Спадзяёмся, што гэта культура на будучы год дасць добры ўраджай.
Мы пажадалі мясцовым аграрыям поспехаў у іх нялёгкай працы, спрыяльнага надвор’я і, безумоўна, здароўя.
Сяргей РАЙЧОНАК.