Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
26 сентября 2022

У Шаркаўшчыне адзначылі 1030-годдзе ўтварэння Полацкай епархіі

Сёлета хрысціяне Беларусі праваслаўнага веравызнання адзначаюць вельмі знакавую дату — 1030-годдзе ўтварэння Полацкай епархіі — першай на тэрыторыі нашай краіны, якая паклала пачатак праваслаўю на беларускіх землях.
Такая маштабная падзея не засталася незаўважанай у нашым раёне. У школах, установах культуры праходзяць мерапрыемствы духоўнага накірунку, дзе расказваецца пра ўзнікненне хрысціянства, распаўсюджванне праваслаўя на землях усходніх славян і на тэрыторыі Беларусі. Людзі, асабліва дзеці і моладзь, даведваюцца пра першых асветнікаў, якія неслі слова Божае ў народ, хто далучаны да ліку святых праваслаўнай царквой.
24 верасня ў царкве іконы “Усіх смуткуючых Радасць” прайшло святочнае богаслужэнне з удзелам епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація. Уладыка ў чарговы раз завітаў у наш гарадскі пасёлак, каб разам з шаркаўчанамі памаліцца ў храме, благаславіць мясцовых вернікаў, надзяліць іх сэрцы і душы святлом веры, любові і спагады.
Епіскап таксама прыняў запрашэнне наведаць выставу на тэму духоўнасці, якую падрыхтавілі ўстановы адукацыі і работнікі раённай бібліятэкі. Уладыка быў прыемна ўражаны тым, як у нашым раёне працуюць з падрастаючым пакаленнем на ніве духоўнасці, прывіваюць дзецям любоў да рэлігіі.
Супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры, дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі тэматычны канцэрт “Слова святога ісціна і сутнасць”, дзе гучалі вершы, духоўныя песні. А дзеці, якія наведваюць нядзельную школу пры царкве іконы “Усіх смуткуючых Радасць”, ажыццявілі пастаноўку спектакля на рэлігійную тэму.
Уладыка Ігнацій быў вельмі задаволены ўбачаным, той цёплай атмасферай, якая панавала ў зале падчас мерапрыемства. Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі ў знак вялікай удзячнасці ўручыў епіскапу памятны падарунак — карціну з выявай царквы іконы “Усіх смуткуючых Радасць”, напісаную шаркаўшчынскім мастаком, выкладчыкам дзіцячай школы мастацтваў Віктарам Круком. Уладыка павіншаваў шаркаўчан з 1030-годдзем станаўлення праваслаўя ў Беларусі, пажадаў кожнаму божай міласці, здароўя і зямнога шчасця.


Сяргей РАЙЧОНАК.