Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
25 апреля 2024

Вераніка Кавалеўская: Усебеларускі народны сход - гэта пачатак новага этапу ў жыцці краіны

Народ Беларусі ведае, што значыць быць моцным у імя міру. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу.

Вераніка Кавалеўская, першы сакратар райкама ГА "БРСМ", дэпутат раённага Савета дэпутатаў, член Беларускай партыі "Белая Русь", дэлегат УНС:

— Я шчаслівая, што мне даверылі права быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Гэта грандыёзнае мерапрыемства. У мяне надоўга застануцца незабыўныя ўражанні ад сустрэчы з цікавымі людзьмі. Я атрымала столькі інфармацыі за два дні, што для асэнсавання гэтага спатрэбіцца час.

Мы, дэлегаты УНС, сталі сведкамі гістарычнай падзеі. У нас народ вызначае, хто ім кіруе, як развіваецца далей дзяржава. Гэта поўнае народаўладдзе, і УНС - чарговае пацверджанне таму.

Я прысутнічала на гістарычнай падзеі, дзе ўбачыла людзей, якія будуць ствараць фундамент новай Беларусі, далейшага развіцця нашай краіны. І гэта выдатна.

На сходзе прыняты рашэнні, якія паўплываюць на наша далейшае жыццё, паслужаць на карысць беларускага народа. Мяне ўразіла выступленне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкi. Ён выказваўся на самыя актуальныя тэмы. У кожным тэзiсе адчуваецца мудрасць кіраўніка нашай краіны. Запомнілася, як кiраўнiкдзяржавы сказаў: "У нас дастаткова падстаў для гонару. Будзе яшчэ болей. А працы ў нас яшчэ больш. Будзе самая жорсткая дысцыпліна - будзе і вынік! І калі мы не хочам сядзець у акопах, то мы павінны працаваць адказна, кожны на сваім месцы. Шчыра. Напружана. Так, як умеем".

Прэзідэнт працягнуў: "Мы ўжо не адзін раз перасягнулі сябе ва ўсіх сферах. А ў Год якасці павінны зрабіць немагчымае. Сёння як ніколі важна захаваць патэнцыял моцнага, адзінага народа, моцнай і квітнеючай Беларусі, дзяржавы для народа - у імя міру".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты патэнцыял напрацоўваўся дзесяцігоддзямі і не толькі намі. "У яго ўкладзены каласальныя намаганні савецкага пакалення. У нас няма права падвесці ні сябе, ні тых, на чыіх плячах мы стваралі суверэнную дзяржаву".