Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
30 сентября 2022

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём пажылых людзей

Дарагія прадстаўнікі старэйшага пакаленні Шаркаўшчынскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!

Гэта адно з самых сардэчных і па-сапраўднаму патрэбных свят, якое нагадвае нам аб непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў.

Вашы лёсы, яркія і змястоўныя біяграфіі служаць для нас прыкладам і маральным арыенцірам. Вы заўсёды будзеце нашым сумленнем і гонарам, мы заўсёды адчуваем вашу падтрымку і любоў.

Маладосць вучыцца ў вас мудрасці, аптымізму, пазітыўнаму стаўленню да адбываючагася, уменню не адыходзіць перад цяжкасцямі. Нездарма з глыбокай павагай кажуць аб «старой гвардыі», «людзях старой загартоўкі» як аб найвышэйшым знаку якасці, прызнанні каштоўнасці вашага жыццёвага і прафесійнага вопыту.

Дзякуй вам за дабрыню, цярпенне, самаадданую працу па ўмацаванню эканамічнага патэнцыялу нашай краіны, за мэтанакіраванасць, мужнасць і бацькоўскі клопат, якія дазволілі стварыць аснову сённяшняга жыцця і дабрабыту нашых сем'яў.

Ад усёй душы жадаем вам актыўнага даўгалецця, моцнага здароўя, увагі, цяпла родных і блізкіх. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радаснымі і добрымі падзеямі!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С.Шпец