Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
16 декабря 2024

Пасол Беларусі абмеркаваў з міністрам замежных спраў Індыі актывізацыю палітычнага дыялогу

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Міхаіл Касько 13 снежня сустрэўся з міністрам замежных спраў Рэспублікі Індыя доктарам Субраманьям Джайшанкарам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Індыі.

Дыпламаты пацвердзілі гатоўнасць Беларусі і Індыі да далейшага ўмацавання дружалюбных адносін.

Бакі канструктыўна абмеркавалі канкрэтныя крокі па актывізацыі палітычнага дыялогу, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Размова ішла таксама аб развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых галінах.

БелТА