Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
23 июля 2024

Першы мільён тон торфу здабылі ў Беларусі ў 2024 годзе

Першы мільён тон торфу здабылі ў Беларусі з пачатку сезона, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Аб'ём здабычы торфу арганізацыямі тарфяной галіны Мінэнерга ў бягучым сезоне, паводле апошніх даных, склаў 1 млн 56 тыс. т.

Здабыча торфу ажыццяўляецца ўсімі торфабрыкетнымі заводамі. Бягучыя ўмовы надвор'я даюць магчымасць вытрымліваць неабходную дынаміку работ. У гэтым годзе ў краіне плануецца здабыць звыш 2 млн т торфу.

Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі па аб'ёмах здабычы торфу і першае месца ў свеце па аб'ёмах вытворчасці тарфяных брыкетаў. У першым паўгоддзі 2024 года арганізацыямі вытворчага аб'яднання "Белпалівагаз" выраблена 288,7 тыс. т тарфяных брыкетаў і 59,8 тыс. т сушонкі.

Тарфяная прамысловасць уносіць уклад у забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны. У агульнай долі выкарыстання мясцовых відаў паліва торф займае каля 15 працэнтаў.

БелТА