Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
3 января 2025

У Беларусі спрошчаны парадак звароту за назначэннем пенсіі

У Беларусі з 1 студзеня спрошчаны парадак звароту за назначэннем пенсіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Да 2025 года заяву аб назначэнні пенсіі па ўзросце трэба было падаваць у дзень атрымання права на яе, гэта значыць у дзень дасягнення работнікам пенсійнага ўзросту.

Цяпер для спрашчэння гэтай працэдуры ўводзіцца права звароту з заявай як за месяц да ўзнікнення права на пенсію, так і на працягу аднаго месяца пасля.

Змяненні не закранаюць пенсіі па інваліднасці ці з прычыны страты карміцеля (яе можна атрымаць за мінулы перыяд).

БелТА