Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
22 августа 2024

У Беларусі з 1 верасня павышаецца базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы

У Беларусі з 1 верасня павышаецца базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

З 1 верасня 2024 года памер базавай стаўкі складзе Br253. Нагадаем, што цяпер яна складае Br250.

Базавая стаўка - асноўны элемент тарыфнай сістэмы, на аснове якой праводзіцца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

БелТА