Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет
16 октября 2024

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Буеўшчына

У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людмілы Стомы і старшыні Іёдскага сельвыканкама Івана Пачкоўскага сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Буеўшчына.

          Тэмай сустрэчы з’яўлялася «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы». У кастрычніку адзначаюцца Дзень маці, Тыдзень бацькоўскай любові, Дзень бацькі. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што ў нашай краіне сямейным каштоўнасцям надаецца вялікая ўвага. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Старшыня дэпутацкага корпуса раёна Сяргей Арэшкаў расказаў аб важнасці традыцыйных каштоўнасцей у фарміраванні моцнай дзяржавы:

— Наша краіна максімальна арыентуецца на класічную сям’ю, у якой выхоўваюцца дзеці, як на надзейную апору суверэннай дзяржавы. Адсюль вынікае, што зберажэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцей адзін са стратэгічных нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў.