Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет
27 декабря 2024

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» віншаванні прымаюць пажылыя людзі раёна

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі і галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Крысціна Чарняўская наведалі Лужкаўскую бальніцу сястрынскага догляду.

 

Госці разам з казачнымі персанажамі Дзедам Марозам і Снягуркай ўручылі салодкія падарункі, сродкі асабістай гігіены пацыентам, пацікавіліся станам іх здароўя, пажадалі кожнаму шчасця, жыццёвай вытрымкі, павіншавалі з Калядамі і Новым годам.

 

— Дабрачынная акцыя заклікана атуліць увагай і клопатам нашых сталых грамадзян, — падкрэсліў Юрый Васілеўскі. — Сімвалічна, што яна праходзіць у атмасферы навагодніх святаў, дзе пануюць душэўнае цяпло, вера ў цуды і здзяйсненне жаданняў.

 

Медыцынскі персанал установы аховы здароўя выказвае удзячнасць кіраўніцтву адкрытых акцыянерных таварыстваў «Даватарскі», «Ельня-Агра», індывідуальнаму прадпрымальніку Дзмітрыю Кавальчуку і таварыству з абмежаванай адказнасцю «ВИКСОЛИНА» за аказанне спонсарскай дапамогі ў набыцці падарункаў.