Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет
8 мая 2015

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч павіншаваў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Аляксандравіча Грэхава 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч напярэдадні свята Вялікай Перамогі наведаў дома найстарэйшага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які зараз пражывае ў нашым раёне, Івана Аляксандравіча Грэхава. Ён ў хуткім часе адзначыць свой стогадовы юбілей. Нарадзіўся і вырас Іван Аляксандравіч у Яраслаўскай вобласці. З пачаткам вайны ён прызваўся на фронт. Ваяваць давялося ў розных мясцінах былога СССР. У Прыбалтыцы пасябраваў з салдатам Савеліем Янушкевічам, які быў родам з нашай мясцовасці. Таму пасля заканчэння вайны саслужывец прапанаваў Івану перабрацца на яго малую радзіму. Тым больш, што нікога з родных у Івана на Яраслаўшчыне не засталося. Так і пражыў усё жыццё ветэран у нашай мясцовасці. Тут ён ажаніўся, выгадаваў дзяцей. Шчыра і сумленна працаваў у калгасе, затым на камбінаце будаўнічых матэрыялаў у гарадскім пасёлку. На жаль, адышлі ў іншы свет і яго спадарожніца жыцця, і дзеці. Зараз ветэран пражывае ў сям’і сваёй нявесткі. Прыемнай нагодай для візіту кіраўніка раёна стала ўручэнне ім Ганаровай граматы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Івану Аляксандравічу Грэхаву за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з 70-годдзем Вялікай Перамогі. Ветэран атрымаў таксама падарункі ад тэрытарыяльная цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ААТ «Жвіранка» і гандлёвай сеткі «Еўраопт». 

Сяргей РАЙЧОНАК.