Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 4 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
21.05.2019
З 16 па 17 мая ў Віцебску 8 міжнародны эканамічны форум “Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы” праходзіў на пляцоўках Летняга амфітэатра. Ён аб’яднаў звыш 85 дэлегацый з 22 краін свету. У ліку запрошаных гасцей – прадстаўнікі моцных бізнес-кампаній, гандлёвых прадстаўніцтваў і дыпламаты. Дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака таксама прымала ўдзел у форуме і ў чарговы раз на асабістым вопыце пераканалася ў тым, што эфект ад такіх сустрэч відавочны. Дзелавыя кантакты наладзілі не толькі з айчыннымі, але і з замежнымі партнёрамі. У іх ліку кампанія “Белінвестгруп” з Санкт-Пецярбурга, якая зацікаўлена ў набыцці субстратаў (торфу) для вырошчвання раслін. Вытворчасць гэтай прадукцыі ажыццяўляецца на тэрыторыі нашага раёна. 4 віды такіх субстратаў з рознымі дабаўкамі, якія шырока прымяняюцца ў раслінаводстве, а таксама драўнінны вугаль прадстаўлялі шаркаўчане ў якасці прадукцыі, што вырабляецца ў нашым рэгіёне, на міжнародным эканамічным форуме ў Віцебску. Падчас мерапрыемства было падпісана 14 міжнародных пагадненняў, 5 з іх – на асноўнай пляцоўцы форуму. Пасля завяршэння ўрачыстай часткі госці мерапрыемства наведалі розныя дэманстрацыйныя пляцоўкі і выставачныя экспазіцыі, дзе прадстаўнікі бізнес-структур змаглі азнаёміцца з дзелавымі прапановамі беларускіх і замежных партнёраў у розных галінах, пачынаючы ад ІТ-тэхналогій і заканчваючы зонай турызму і адпачынку. Міжнародны эканамічны форум у Віцебску доўжыўся два дні. Прадстаўнікі розных працоўных калектываў нашага раёна, якія ўвайшлі ў склад шаркаўшчынскай дэлегацыі, таксама атрымалі магчымасць прыняць удзел у яго рабоце і пазнаёміцца з вытворчасцю і прапановамі іншых рэгіёнаў і краін, а таксама прадэманстраваць прадукцыю нашага раёна. Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фотогалерея
Видео
Об объектах недвижимости, расположенных на территории Шарковщинского района, предлагаемых для вовлечения в хозяйственный оборот
Год малой родины
75 лет освобождения Витебщины
Беларусь помнит
Декрет №3
Большой разговор с Президентом: обратная связь
Гордость Шарковщинского района
Профилактика насилия в семье
Стоп! Наркотики!
innovats
Погода Шарковщина
Информация сайта pogoda.by