Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет
15 ноября 2024

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравла віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Дарагія ветэраны сельскагаспадарчай галіны раёна!

 

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Выбар вызначае лёс чалавека. Вашым прызваннем стала нялёгкая і высакародная праца на зямлі і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі.

Натруджаныя рукі хлебаробаў, аграномаў, механізатараў, жывёлаводаў ствараюць тое, без чаго не можа жыць чалавек. У кожнай хлебнай крошцы – вялікая праца многіх людзей, іх цвёрды характар, моцныя сялянская закалка і мудрасць.

Сельская гаспадарка – найбольш адчувальны сектар эканомікі, паколькі шмат у чым залежыць ад кліматычных умоў, але, нягледзячы ні на што, вы годна і прафесійна вядзеце сваю высакародную справу, працягваючы векавыя традыцыі земляробства і беручы на ўзбраенне сучасны перадавы вопыт.

У вашай галіне працуюць людзі моцныя духам, шчырыя і сумленныя. Кожны з вас валодае невычэрпнай энергіяй і аптымізмам, верай у дабро і справядлівасць, талентам стварэння на карысць нашай малой радзімы.

Дарагія сябры! Дзякуй вам за тое, што шчодра дорыце вынікі вашых намаганняў кожнай сям’і, кожнаму дому. Асаблівыя словы падзякі – нашым паважаным ветэранам, якія сваёй самаадданасцю, майстэрствам і талентам сфарміравалі гісторыю сельскай гаспадаркі раёна. Многія з іх і сёння перадаюць назапашаныя веды, свой багаты прафесійны вопыт маладым спецыялістам.

Жадаем усім, хто працуе на роднай шаркаўшчынскай зямлі, надзейнай тэхнікі, спрыяльнага надвор’я, урадлівай глебы, высокіх ураджаяў і годнага прыбытку. Здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

 

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённагавыканаўчага

камітэта

 

                           Д.М.Ламака

 

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

 

 

                            С.М.Арэшкаў