Міністэрства эканомікі, Міністэрства інфармацыі і ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» аб'яўляюць аб старце конкурса на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі.
Мэта конкурсу – стварэнне сучаснага, арыгінальнага, лёгка пазнаваемага лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі для павышэння пазнавальнасці беларускіх тавараў, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прыдумаць лагатып і іміджавы слоган нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі і разам з заяўкай і тлумачальнай запіскай накіраваць у Міністэрства эканомікі.
Прызы
Па выніках конкурсу вызначаецца пераможца і ўдзельнікі, якія занялі 2 і 3 месцы.
Пераможца ўзнагароджваецца дакументам аб перамозе ў конкурсе і каштоўным падарункам на суму не меншую за 100 базавых велічынь.
Удзельнікі, якія занялі 2 і 3 месцы, таксама ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Удзельнікі
У конкурсе могуць прыняць удзел юрыдычныя асобы, фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама аўтарскія калектывы. Удзел у конкурсе бясплатны. Кожны ўдзельнік можа выставіць на конкурс не больш за 3 работы.
Этапы конкурсу
Этап 1 – з 1 мая па 30 чэрвеня – прадстаўленне конкурсных работ.
Арыгінал заяўкі для ўдзелу ў конкурсе накіроўваецца на адрас: 220030, г.Мінск, вул.Берсана, 14, з паметкай на канверце «Конкурс нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі». Электронная версія заяўкі і прыкладзеныя да яе работы накіроўваюцца на электронны адрас: brend@economy.gov.by.
Конкурсныя работы (малюнак лагатыпа, іміджавы слоган, тлумачальная запiска) накіроўваюцца ў выглядзе спасылкі на файл, размешчаны ў хмарным сховішчы, па якой магчымы яго прагляд і запампоўка.
Этап 2 – з 1 ліпеня па 15 ліпеня – ацэнка конкурсных работ.
Аб'ява і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца не пазней за 30 ліпеня. Інфармацыя аб пераможцы і ўдзельніках конкурсу, якія занялі 2 і 3 месцы, даце і месцы правядзення ўрачыстай цырымоніі іх узнагароджання размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі і на афіцыйных сайтах Міністэрства інфармацыі (www.mininform.gov.by), Міністэрствы эканомікі (www.economy.gov.by) і ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (www.ont.by).
Запрашаем самых актыўных і творчых людзей да ўдзелу і жадаем поспеху!