Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Мабільнае прыкладанне «ФСАН»

08.12.2023

Шаркаўшчынскі раённы сектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе, што з 01.02.2023 года запушчана мабільнае прыкладанне «ФСАН». Гэта новы фармат інфармацыйнага ўзаемадзеяння Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь з грамадзянамі. Гэта магчымасць даведацца інфармацыю, якая змяшчаецца на індывідуальным асабовым рахунку застрахаванай асобы (грамадзяніна) за перыяд з 01.01.2003 года (дата ўводу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь персаніфікаванага ўліку).

Для ўстаноўкі на мабільным тэлефоне дадатку «ФСАН» неабходна спампаваць яго праз любы дадатак:

- Google Play

- App Store

- AppGallery

Дадатак «ФСАН» усталёўваецца толькі для аднаго карыстальніка на адзін тэлефон. Звесткі аб іншай застрахаванай асобе (грамадзяніне) прагледзець немагчыма.

Рэгістрацыя ў дадатку «ФСАН» праходзіць праз МСМ (міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі), з дапамогай асабістага (ідэнтыфікацыйнага) нумара і пароля. Калі пароль забыты, то можна запытаць змену пароля і прайсці далейшую рэгістрацыю. Калі застрахаваная асоба (грамадзянін) яшчэ не зарэгістравана ў МСМ, то неабходна прайсці рэгістрацыю. Дадзеныя дзеянні неабходна будзе зрабіць аднойчы. Паслуга бясплатная.

Пасля ўстаноўкі мабільнага прыкладання «ФСАН» на тэлефон неабходна прыдумаць пароль, увесці яго двойчы і націснуць «Пацвердзіць».

Далей дадатак запытае лагін (Ваш ідэнтыфікацыйны нумар - чатырнаццацізначны нумар з пашпарта, або ідэнтыфікацыйнай карты) і паўтор пароля. Затым неабходна націснуць «Увайсці».

Загрузіцца старонка з выбарам інфармацыі, якую можна атрымаць за любы цікавы перыяд з 01.01.2003 года, націснуўшы «Атрымаць дадзеныя»:

«Звесткі страхавога пасведчання» - на экране тэлефона з'явіцца Ваша пасведчанне сацыяльнага страхавання, якое можна будзе захаваць у фармаце PDF або адправіць на e-mail, пазначаны ў Вашых дадзеных;

«Працоўная дзейнасць» - у дадзенай закладцы на экране адаб'ецца працоўная дзейнасць за названы перыяд па ўсіх месцах працы. Націскаючы на кожны запіс, можна ўбачыць перыяд працы ў дадзенай арганізацыі;

«Абавязковыя страхавыя ўнёскі» - у дадзенай закладцы адаб'юцца дадзеныя за цікавячы перыяд з магчымасцю прагляду па месяцах і гадах сум, на якія налічаны абавязковыя страхавыя ўзносы і сумы абавязковых страхавых узносаў;

«Перыяд працы па грамадзянска-прававым дагаворы» - у дадзенай закладцы адаб'юцца дадзеныя з магчымасцю прагляду перыядаў па кожным працадаўцу;

«Страхавы стаж» - у дадзенай закладцы неабходна зверыць свае дадзеныя і націснуць «Разлічыць». Адаб'ецца Ваш страхавы стаж за перыяд з 01.01.2003г.

Пры ўзнікненні пытанняў па мабільным прыкладаннi «ФСАН» можна звяртацца ў любы тэрытарыяльны орган Фонду сацыяльнай абароны. насельніцтва.

Шаркаўшчынскі раённы сектар: вул. Камсамольская д.15 каб. 13 г.п. Шаркаўшчына, тэл. 61258

 

Начальнік сектара

Н.Р. Дзюшко