Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Служба «Адно акно» інфармуе: спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва, збудаваных фізічнымі асобамі

10.08.2022

У Беларусі спрашчаецца парадак прыёмкі ў эксплуатацыю збудаваных грамадзянамі пабудоў. Гэта рашэнне замацавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253. Указаны нарматыўны прававы акт распаўсюджваецца на аднакватэрныя жылыя дамы і нежылыя капітальныя пабудовы пятага класа складанасці на прыдамавой тэрыторыі.

Указ № 253 прадугледжвае, што такія аб'екты па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа могуць быць прыняты ў эксплуатацыю без наяўнасці дазвольнай дакументацыі на іх будаўніцтва (дазволы на рэканструкцыю) і (або) праектнай дакументацыі.

Умова рэалізацыі гэтай магчымасці:

жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы павінны быць узведзены грамадзянінам на зямельным участку, правы на які ў яго ўзніклі да 1 верасня 2022 г. і які прызначаны для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў (за выключэннем размешчаных у г. Мінску);

аднакватэрныя дамы і нежылыя пабудовы на прысядзібных участках не перавышаюць наступныя крытэры: вышыня 7 м, архітэктурная вышыня 12 м, агульная плошча гаспадарчых пабудоў не больш за 200 м2, пабудаваны без істотных парушэнняў горадабудаўнічых і будаўнічых норм і правіл.

Грамадзяне маюць права падаць заявы ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган аб прыёмцы ў эксплуатацыю пабудаванага (рэканструяванага) жылля і нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі з 1 верасня 2022 г. да 1 студзеня 2025 г.

Пасля прыняцці выканкамам рашэння аб прыёмцы ў эксплуатацыю такія аб'екты ўжо не будуць лічыцца самавольным будаўніцтвам.