Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

У Віцебскай вобласці працуюць чатыры Цэнтры дружалюбных падлеткам

21.07.2022

Для аказання дапамогі падлеткам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю ў Цэнтрах дружалюбных падлеткам створаны кансультатыўныя групы (урачы-гінеколагі, урачы-педыятры, псіхолагі, уролагі). Для кансультавання па прынцыпе «роўны-роўнаму» прыцягваюцца валанцёры.

Цэнтры БЯСПЛАТНА, АНАНІМНА, КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНА (можна звярнуцца ананімна, не называючы пашпартных дадзеных, месца вучобы) аказваюць падлеткам і моладзі дапамогу ў захаванні і ўмацаванні рэпрадуктыўнага, псіхалагічнага і саматычнага здароўя.

Мэта стварэння цэнтра - павышэнне інфармаванасці і матывацыі да здаровага ладу жыцця, забеспячэнне ўмоў для сацыялізацыі падлеткаў і ў канчатковым выніку паляпшэнне рэпрадуктыўнага, псіхалагічнага, саматычнага здароўя моладзі.

Дзейнасць Цэнтра накіравана на:

павышэнне ўзроўню ведаў падлеткаў і моладзі аб здаровым ладзе жыцця, рэпрадуктыўным здароўі, захваральнасці ІППШ/ВІЧ;

атрыманне і ўмацаванне навыкаў здаровага ладу жыцця, правільных сацыяльных, рэпрадуктыўных паводзін;

фарміраванне матывацыі да выкарыстання атрыманых ведаў і навыкаў ва ўласных паводзінах.

Псіхолагі праводзяць кансультаванне па напрамках:

дзіцяча-бацькоўскія адносіны (пытанні выхавання дзяцей, зносіны з бацькамі, вырашэнне канфліктаў, пытанні ўзаемаразумення дзяцей і бацькоў)

камунікатыўныя праблемы (сарамлівасць, канфліктнасць, страх перад аднагодкамі, настаўнікамі, страх публічных выступаў)

эмацыйныя праблемы (трывожнасць, школьныя страхі, агрэсіўнасць, адсутнасць суперажывання)

крызісныя станы (значная страта, няшчаснае каханне, адзінота, гвалт, фізічная траўма і інш.)

Цэнтры працуюць на базе:

1. Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра па адрасе: г.Віцебск, вул.Чкалава, 14; тэлефон 8-0212-37-24-50

2. Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы па адрасе: г. Наваполацк, вул. Калініна, д. 5; тэлефон 8- 0214- 51-90-90

3. Аршанскай цэнтральнай паліклінікі па адрасе: г. Орша, вуліца Піянерская, 15; тэлефон 8-0216-50-57-50

4. Полацкай дзіцячай паліклінікі па адрасе: г. Полацк, вул. Е. Полацкай, д.18 Электронны адрас: otkroven@bk.ru, тэлефон: 8-0214-46-76-55