За 2022 год органамі дзяржаўнай статыстыкі праводзіцца статыстычнае назіранне па формах 1-мп, 1-мп (мікра):
для мікраарганізацый – ВЫБАРАЧНЫМ метадам;
для малых і новаствораных у 2022 годзе камерцыйных арганізацый - СУЦЭЛЬНЫМ метадам.
Звяртаем увагу, спісы рэспандэнтаў, інфармацыйныя матэрыялы адлюстроўваюцца пры актывізацыі пазіцыі «Аб прадстаўленні форм 1-мп (мікра) і 1-мп за 2022 год», размешчанай на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Белстата http://www.belstat.gov.by.
Прадстаўленне справаздач па формах 1-мп (мікра) і 1-мп ажыццяўляецца ў выглядзе электроннага дакумента ў рэжыме on-line пасродкам шматфункцыянальнага вэб-партала Белстата па спасылцы
e-respondent.belstat.gov.by у тэрміны:
па форме 1-мп (мікра) - з 18 студзеня па 1 лютага 2023 г..
па форме 1-мп - з 2 лютага па 15 лютага 2023 г.