З 1 красавіка 2022 года змяняюцца тэрміны прадстаўлення працадаўцамі ў органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва звестак аб прыёме і звальненні па форме ПУ-2 «Звесткі аб прыёме-звальненні» (далей - ПУ-2).
З 1 красавіка 2022 года змяняюцца тэрміны прадстаўлення працадаўцамі ў органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва звестак аб прыёме і звальненні па форме ПУ-2 «Звесткі аб прыёме-звальненні» (далей - ПУ-2) :
· пры прыёме на працу – не пазней за 5 каляндарных дзён з дня прыёму;
· пры звальненні з працы не пазней за дзень звальнення.
Пры змене толькі рэквізітаў раздзела 2 «Звесткі аб перыядах працы на пасадзе служачага, прафесіі працоўнага» тэрміны не змяняюцца - адзін раз у квартал не пазней за 10-е чысло месяца, наступнага за справаздачным кварталам.
Названыя змены распаўсюджваюцца на працоўныя адносіны, якія ўзніклі або спынены з 1 красавіка 2022 года.
ПУ-2 за першы квартал 2022 г. – тэрмін падачы ранейшы – не пазней за 11 красавіка 2022 г. (9 і 10 красавіка – выхадныя дні).
З 1 ліпеня 2022 года спыняецца прыём дакументаў персаніфікаванага ўліку (ПУ-1, ПУ-2, ПУ-3, ПУ-6) на папяровым носьбіце. З названай даты будзе ажыццяўляцца прыём ТОЛЬКІ электронных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам, па-за залежнасці ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў.
Дадзеныя змены ў Правілы індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асоб у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 г. № 837 унесены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2022 г. № 166 «Аб змене пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» і закрануць усіх плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў, якія маюць наёмных асоб.
Начальнік Шаркаўшчынскага раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення ФСАН
Н.Р.Дзюшко