З 11 верасня ў Шаркаўшчыне штотыдзень па выхадных днях будуць праводзіцца восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі. Месца правядзення кірмашу - аўтамабільная стаянка ля гасцініцы (вуліца Комсомольская).
Згодна з распараджэннем, падпісаным старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака, у кірмашах будуць прымаць удзел сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, Докшыцкі і Пастаўскі філіялы Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, Шаркаўшчынскі вытворчы ўчастак ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод», КУП «Шаркаўшчынскі КБА», УКП ЖКГ, Шаркаўшчынскі РГС ПУ «Браслаўгаз».
Да ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца фізічныя асобы і фермерскія гаспадаркі.
Па суботах на восеньскіх кірмашах будзе арганізаваны масавы продаж бульбы, плодаагародніннай прадукцыі беларускіх вытворцаў, саджанцаў, будматэрыялаў і іншых тавараў народнага спажывання.
Запрашаем шаркаўчан, а таксама жыхароў раёна наведаць кірмашы і набыць неабходныя тавары.