Маленькае аленяня перадалі днямі ў Віцебскі заапарк супрацоўнікі Суражскага лясгаса. Раней спецыялісты Гарадоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выявілі каля вёскі Смолаўка і перадалі ў заапарк маленечкае ласяня. Дырэктар Віцебскага заапарка Ірына Арлова выходжвае малых і ў хуткім часе ім будзе знойдзены новы дом.